Па стане на 29 кастрычніка ў Беларусі
прызнаныя палітвязнямі 833 чалавека. У зняволенні таксама
знаходзяцца больш за 100 украінскіх «вязняў Крамля». Рэпрэсіі працягваюцца і ў наш час. Але мы можам дапамагчы. Самае простае, што можа зрабіць кожны і кожная — напісаць ліст нявінна асуджаным.
Сёння гэта можна зрабіць анлайн, не выходзячы з вашага браўзэра. Падтрымаць беларускіх палітвязняў можна на сайце праекта «
Лісты ў клетачку». Інструкцыя па напісанні лістоў украінскім палітвязням, якія ўтрымліваюцца на тэрыторыі РФ і акупаванага Крыму, даступна на сайце «
Let My People Go».
Лепшы спосаб падтрымаць наш праект — напісаць ліст тым, хто мае патрэбу ў падтрымцы больш за ўсё.